У праграме турніру - камандная "Свая гульня" і "Што? Дзе? Калі?" з большасцю пытанняў па беларускаму кантэксту (і на беларускай мове, канешне), а таксама малыя гульні. Па выніках ШДК мінімум адна каманда атрымае квоту на ўдзел у Студэнцкім Чэмпіянаце РБ. Таксама вынікі ШДК будуць улічаны ў Рэйтынгу МАК (http://rating.chgk.info/tournaments.php? displaytournament=3218). Рэдактура пакетаў ШДК - Вячаслаў Качурка (Брэст-Парыж), Іван Сапега (Брэст-Мінск), Аляксей Палявы (Гомель), кожны па 1 туру. Рэдактура пакета СГ - Вячаслаў Качурка (Брэст-Парыж). Акрамя гэтага, ёсць тэарэтычная магчымасць сумясціць правядзенне ВВ і фінала Адкрытага Чэмпіянату БДУІРу на базе БрДТУ (у той жа зале, дзе праходзіць Белавежская Зіма), што павялічыць праграму гульняў удвая (а колькасць квот - мінімум да трох). Перамовы паміж аргкамітэтамі пакуль вядуцца. Паданне заявак і свежая інфармацыя - па адрасе http://vvozhyk.by. Читать дальше...